
Сполахі маіх пачуццяў
ЛІРЫКА
Песня аб Чачэрску
На зямлі не мала ёсць мясцін,
Што яднаюць лёсу берагі,
Толькі ты для нас такі адзін
Непаўторна сэрцу дарагі.
Тут у лузе кветак дываны,
Цішыню вартуюць курганы,
А людзей, што тут у нас жывуць,
Горда чачаранамі завуць.
Аб табе легенды мы пяём,
Мы жівём гісторыяй тваёй,
Па святочных вуліцах ідзём
Цвёрдаю, упэўненай хадой.
У душы мацнее зноў і зноў
Гонар за адвагу землякоў,
І жывому подзвігу дары
Мы нясём да Замкавай гары.
На зямлі не мала ёсць мясцін,
Толькі самы лепшы ў свеце дом –
Маці-Беларусі верны сын
Горад над Чачорай і Сажом.
І ляцяць, як воін з даўніны,
Слава ўсёй чачэрскай стараны,
Праз вякі сівыя і гады
Горад мой заўсёды малады.
1999 г.
Горад мой
Як на небе зара, ці як верш пад пяром,
Як над травамі летняя краска,
Як у маці дзіця, так і ты над Сажом
Нарадзіўся под боскаю ласкай.
Ты гісторыі сын, мой Чачэрск дарагі,
Ты грудзьмі пакаленняў кармлёны.
Тут ускраін тваіх абжытых берагі
Дых стагоддзяў трапеча шалёны.
Ты стагнаў і крычаў, як з’ядала бяда,
І спяваў, калі ладзіў застолле.
Песціць сонца твой твар і халодзіць вада,
Зацвітае вясной Захарполле.
Колькі ты перажыў, колькі ты перанёс,
Сэрца выказаць сілы не мае.
Хай жа сёння адзін толькі сахар бяроз
Чыстым сокам пясок арашае.
Каб заместа крыві, што крапіла палі,
Долі шчаснае песня лілася,
Каб заместа сцягоў, што на бітву вялі,
Рунь густая сцяной узнялася.
І каб кожны пачын быў табе па плячы,
Мой Чачэрск дарагі, горад родны.
Каб пад небам тваім не звялісь крывічы,
Быў народ Беларусі свабодны.
Каб чачэрцы мае, каб усе землякі
Заўтра лепей жылі, чым учора,
Каб на свежай раллі дралі дзёран гракі
І асот калыхала Чачора.
Як на небе зара, ці як верш пад пяром,
Як над травамі летняя краска,
Як у маці дзіця, так і ты над Сажом
Блаславёны будзь боскаю ласкай.
1999 г.
Малітва за Беларусь
Старая, сівая мая Беларусь,
Я богу не веру, але памалюсь,
Каля абразоў упаду на калена,
Успомню Хрыста і святых паіменна.
Да дзевы Марыі з малітвай звярнуся,
Бязгрэшнай яе чысціні пакланюся.
Каб з небя анёлаў яна адпусціла
І боскаю ласкай зямлю прычасціла.
Каб тыя анёлы сваімі крыламі
Змахнулі чарнобыльскі смутак над намі,
Каб з выраю шнурам вярталіся гусі
Да мілай, старэнькай, сівой Беларусі.
Каб густа у жыце валошкі стаялі
І пчолы з іх мёд у калоды збіралі.
Каб кожнай душы чалавечай хапала
І міру, і згоды, і хлеба, і сала.
Каб нашы жанчыны дзяцей зачыналі,
Хлапцоў у труну каб заўчасна не клалі,
Каб коміны ў вёсках шторанне дымілі,
Суседзі куміліся, лазню палілі.
Мае землякі каб заганы не зналі,
Ды годнасць і мову сваю зберагалі.
Калі існуеш ты свеце, Ісусе,
За гэта ўсё я табе памалюся.
І можа тады мары збудуцца нашы,
Не будзем сярбаць лапцем лыкавым кашы.
І можа тады на маёй Белай Русі
Не знойдзецца месца галечы і скрусе.
1998 г.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
Бяжыць жыццё і я прыскокам
За ім імкнуся паспяшыць.
Дзе напралом, дзе проста бокам –
Каб толькі бег не супыніць.
Кудысь спяшаюся, ірвуся:
Там трэба скончыць, тут пачаць.
Чаму, вар’ятка, я смяюся,
Калі мне хочацца крычаць?
1999 г.
Каму якая світа
Нясём свой лёс, як тую світу,
Што кроіў нам кравец наспех.
Яна для кожнага пашыта
Каму ў слату, каму на смех.
Адным адзенне для лагоды –
І модны стыль, і добры крой,
Не муліць пахі дых свабодны,
Пала гуляе з паліной.
Другім жа рыза, як на скруху,
Паўзе з пляча чужы памер,
Ірвуцца гузікі пры руху,
Цярэ патыліцу каўнер.
Трашчыць па швах сукно слабое,
На лаце лату не злічыць.
Эх ты, быццё маё рабое,
Як мне з табой да скону жыць?
Як несці лёс мой чалавечы
І не нацерці мазалёў?
Спаліць бы світу гэту ў печы
І распачаць усё наноў.
Мне б па маёй пашыць фігуры
Убор карункавы ў бантах,
Ды ўжо гатовы на хаўтуры
Смяртэльны крыў пакрыць мой прах.
1999 г.
Падаюць яблыкі
Падаюць яблыкі долу,
Мякаць саспелую б’юць,
Дзеці да горкай аскомы
Паданкі смачна грызуць.
Яблыня здатнай кабетай
Шчодра плады раздае,
І раздабрэлае лета
У ліпеньскім садзе пяе.
Смерть Алёши
На дорогу бросили ребёнка,
Как щенка бездомного на снег.
В чёрной шубке, в стареньких валёнках
В чистом поле плачет человек.
В темноту кричит в испуге: «мама!»,
А из глаз слезинки по щекам.
Знал ли он, несчастный, замерзая,
Что нарочно был оставлен там?
Что обузой стал трёхлетний мальчик
Для весёлых маминых забав?
В рукавичке леденеет пальчик,
А младенец плакал и кричал.
Вытирая носик рукавами
Топчется на месте, голося.
Воротник промерз его слезами
И ко лбу пристыли волоса.
В ужасе свои глотая слёзы,
Весь дрожа глядит по сторонам.
Может быть вернётся мама всё же?
И ребёнок топает в туман.
Упадёт, споткнувшись, на животик
Прямо в снег заплаканным лицом
И орёт, открыв озябший ротик,
Но не слышит крик его никто.
Неуклюже ножки поднимая
Пробует малыш обратно встать,
Но уставший, мокрый, умолкает,
Закрывает глазки, хочет спать.
… подобрали мальчика на зорьке,
Полумёртвый он еще дышал.
Не смогли спасти ребёнка только.
Слишком долго он в снегу проспал.
И записка найдена в штанишках,
Что его алёшею зовут.
И на гроб десятка для сынишки,
Если мальчугана не спасут.
Женщины, как мать я заклинаю:
Не бросайте в стылый снег детей,
Пусть они с сережками играют
На коленях матери своей.
1992 г.
Ты не схацеў
Ты не схацеў, каб я цябе любіла.
Засох у роце водару глыток.
Блакітнай шпількай рыфмы у радок
Я ўсе свае пачуцці прышпіліла.
Ты не схацеў – а я і не прасіла,
І жменямі на рану клала соль.
Каб знаць ты мог – які нясцерпны боль
Я на павеках змораных насіла!
Ты не схацеў. Я згодна адступіла,
Ламаючы свайго кахання бэз.
Навошта так агнём гарыць парэз?
За што цябе я толькі палюбіла?!
1999 г.
Не было
Я кусаю вусны да болю:
Можа гэта мне толькі сніцца –
Мы бяжым напрасткі па полю,
На якім зацвіла пшаніца.
Па мяжы дурнап’яняць зёлкі.
Я да іх ад цябе ўцякаю.
Дагані мяне, любы, толькі,
На руках данясі да краю.
Я спяшаюся вуснам верыць.
Я стрыножу тваю волю.
Нам лагодна калоссе сцеліць
Сарамлівае наша поле.
Можа гэта мне толькі сніцца?
Я кусаю вусны да болю –
Не было ніякой пшаніцы,
Бо цябе не было ніколі.
1998 г.
Оксана
Хоронили девушку весною,
Плакала, рыдала вся семья.
Утро, окропленное слезою,
Золким ветром било по глазам.
Красный гроб поставили на плечи,
Понесли, сжимая кулаки.
Треплет локон на усопшей ветер
Со щеки на щёку, со щеки.
Тело, не познавшее блаженства,
Будет ныне предано земле.
Никогда не быть уже невестой
Этой юной деве на орде.
А в селе соседнем пляшет свадьба,
Говорят, жених хорош собой.
Там о смерти, видимо, не знают,
Пьют за счастье, не за упокой.
Вот уже покойницу целуют,
Слёзы льются, льются как поток.
Вот подносят крышку гробовую,
Горсть гвоздей, да черный молоток.
Но взгляните – кто это по полю
Напрямик бежит, не чуя ног,
Бледный, с непокрытой головою,
К пиджаку приколотый цветок.
Наклонясь над телом бездыханным
Что-то шепчет в мертвое лицо.
– Ты прости, прости меня, Оксана! –
Вдруг в толпу рыданье донесло.
Вечер
Зимний вечер тихо-тихо
Сквозь стекло вползает в дом
И луна, как сторожиха,
Нависает над селом.
Прячет пальцы зябкий вечер
Под девичий сарафан.
У камина греет плечи,
Сбросив шляпу на диван.
Расстилает плащ узорный
На истоптанный порог
И как-будто раб покорный
Задремал у женских ног.
1995 г.
Кастрычнік
Вецер хмары наганяе,
Пыл з дарогі размятае,
Зашчаміўся між бяроз,
Барадой сівой затрос.
Стогне нема і раве,
Маладое лісце рве.
І злуецца, і хрыпіць,
Гнеў яго не супыніць.
Цягне з сілай бараду,
Топча пятамі траву.
Цяжка верту паміж дрэў,
Біўся ён, пакуль самлеў.
Ціха споўз у канюшыну
Под чырвонаю каліну,
Ды заплакаў у знямозе
На пясочак пры дарозе.
А рамонкі белым ротам
Тыя слёзы п’юць пад плотам.
1994 г.
Восенька
Восень раніцай устала,
Чаю з мёдам напілася,
Фартух новы падвязала
І за справу прынялася:
Жыта зжала па снапочкам,
Ды на сонцы пасушыла,
Пасцяліла лён родочкам,
Буракі ў капец зарыла.
Цэлы дзень на сенажаці
Варушыла з ветрам сена,
Гарбузы паднесла к хаце,
Перавеяла насенне.
Мех капусты пакрышыла,
Ручнікоў сундук наткала,
На вячэру масла ўзбіла,
Жоўтых дранікаў надрала.
Выпівала квас і брагу
З паўлітровага збаночка
І вішнёвую кулагу
Смакавала з чарапочка.
А затым яна на печы
Падрамала, абамлела,
На чарэні грэла плечы
Аж пакуль не пацямнела.
Потым выйшла за парогі,
Ціха веснічкі прыкрыла,
На пагоркі і дарогі
Слой туману пасцяліла.
Паміж дрэў яна гуляе,
Лісце пэнзлікам фарбуе.
Толькі елак не чапае –
Белых рук сваіх шкадуе.
1995 г.
Трыялет
Я сню цябе у сне маім бясконцым,
Мне сніцца неба, бераг і рака;
Мы на пяску ўдваіх ляжым на сонцы
І на шчацэ маёй – твая рука.
Я трызню вуснаў прагных цалаванне
І мрою пальцаў нашых унісон.
На жаль, я толькі сню маё каханне,
Шкада, што гэта проста доўгі сон.
1999 г.
Толькі ты
Сагрэў мяне гарачы промнік,
На косы стомлена прылёг
І вецер, быццам палюбоўнік,
Пяшчотна трэцца каля ног.
Нецерпяліва, як спакусу,
Рве сарафан з маіх плячэй,
Асмяглыя цалуе вусны
І студзіць жар маіх грудзей.
Раўнівы ветрык замірае,
А потым з новай сілай зноў
Ён сціплы промнік праганяе
З маіх нагрэтых валасоў.
Ды я таго не заўважаю,
Навошта рэўнасць мне яго?
Я аднаго цябе кахаю
І болей, болей нікаго.
1998 г.
Чужы
Я цябе не кахала, не,
Ты тым больш не любіў мяне.
Што ж нас разам дваіх стрэла,
Ці віно, ці чужое цела?
Ты запоўную чарку піў,
Цалаваў і мой слых маніў.
Так прыемна нутро грэла
І віно, і чужое цела.
Солад хмелю не ў чарцы той,
Проста добра было з табой.
Каб я шанец яшчэ мела
Зноў тваё адчуваць цела!
Я цябе не кахала, не,
Ты там больш не любіў мяне.
Нас абоіх тады стрэла
Не віно, а чужое цела.
Я прызнаюсь табе ў каханні
Я прызнаюсь табе ў каханні,
Гарсэт пачуццяў разбарсаўшы.
Заплюшчыў вочы вечар ранні,
На плечы рукі мне паклаўшы.
Майго шаптання склад нязграбны
На гронках бэзу завісае,
І нехта жорсткі і нахабны
Гарсэт шнуроўкай заціскае.
Усё тужэй аборка душыць
Уздых апошняга жадання.
Калі начніца зоркі сушыць,
Я прызнаюсь табе ў каханні.
Все зря
Посмотри, как слезно капли плачут,
Разбиваясь в брызги о песок.
Травы мокрый звон дождинок прячут,
На лету хватая пресный сок.
Собирают влагу лепестками,
Утирая их цветным платком,
Резкий ветер сильными руками
Гладит поле теплым утюгом.
А когда гроза угомонилась,
На траве остался след седой.
… Как бы часто я тебе не снилась –
Все прольется пресною водой.
Жанчына пад дажджом
Капаюць, падаюць кроплі,
Ліпеньскі лівень шуміць,
А басанож па дарозе
Лёгка жанчына бяжыць.
Туфлі на тонкім абцасе
Зняла рашуча рукой
І ў падагрэтыя лужы
З ганку ступіла нагой.
Неба пужае маланкай,
Румзаюць хмары наўзрыд,
Стан гэтай босай жанчыны
Той аздабляў краявід.
Лёгшы на мяккія грудзі
Шалік празрысты прамок.
Капаюць, падаюць кроплі,
Спёку збіраюць са шчок.
Туман вайны
На Чачэрск упалі туманы,
Засцялілі травы і курганы.
Сёння, праз паўвека ад вайны,
Плачуць над магілай ветэраны.
Падае з вачэй салдата соль
На чароты берага крутога
І праносіць Сож цячэннем боль
Да ускраін Гомеля старога.
Ранкам у прыцішаны спакой
Над зямлёй жалобна крыкнуць гусі
І плыве бурліваю ракой
Слава пераможнай Беларусі.
І як раз таму стаяць яны
Ля магіл сівыя ветэраны,
Каб не засцілаў туман вайны
Вочы, рэкі, травы і курганы.
1999 г.
Ночь
Шаловливый ветер гладит мои плечи,
Прячется под юбку, лезет в рукава
И дрожат на небе звёзды, словно свечи,
Да кричит за полем дикая сова.
В голубой накидке, вышитой огнями,
Опустилась сверху ночь на облаках,
Распустила косы чёрными кудрями,
Зацепился месяц тонкий в тех косах.
В серебристой сумке принесла дурмана,
Окропила зельем избы и людей.
Напустила в травы жидкого тумана
И живые сказки шлёт для малышей.
По углам и щелям сажей посыпала,
Бахрамой на липы нанизала тень,
Покрывалом тёмным луг запеленала,
В мягкие перины уложила день.
И с ладошек влажных стряхивала дрёму
На кусты и крыши, да на гнёзда птиц,
Чтобы сон к рассвету рассосал истому
И с копыт, и с крыльев, и с усталых лиц.
Долго ночь бродила, калыбели пела,
Укрывая шалью сумрочную сад,
У моей калитки на скамье сидела,
Сглатывая с яблонь спелый аромат.
Запылила ноги по сухой дороге,
Изорвала туфли, стёрла каблуки,
По крутым оврагам утомила ноги
И ушла неслышно поправлять чулки.
1993 г.
Белы Бусел
Кружыць бусел над хатай паволі,
Пух збівае з кудлатай таполі,
І ляцяць парушынкі на бровы,
Нібы ў ранак сняжынкі зімовы.
Б’е крылом над ярынаю птушка,
Дзе жартуе з калінай ігрушка,
Ды знарок яе кветкі ламае,
І вакол на палеткі шпурляе.
Коліць бок ганарыстай князёўне,
Бо зайздросціць квяцістай кароне.
І буслу, што над кручай застыне,
Тых пялёсткаў пахучых падкіне.
Мо таму праз вякі ў беларусаў
Белы снег, ручнікі і абрусы.
1999 г.
На рабіне
Да рабіны неяк раз зімою
Яркагруды гіля прыляцеў,
На галінку тонкую прысеў
І лісліва гутарыць ён з ёю:
– я ляцеў не дзень і не гадзіну,
У мясцнах розных пабываў,
А такую стромкую рабіну
Я яшчэ нудзе не сустракаў.
Белы снег на вас нібы сукенка,
Ягады, як пацеркі гараць…
Вы дазвольце, пекная паненка,
Гэтых бубак мне пакаштаваць.
Клюнуў раз, другі, чацвёрты, шосты,
То з адной галінкі, то з другой,
Ці то ўніз павісне галавой,
Ці на верхавіну скокне проста.
Наглытаўся гіля з галадухі
Мёрзлых ягад аж да гаркаты,
І памчаў у гушчу завірухі,
Што трапала рэдкія кусты.
На марозе колкім дрэва стыне,
Лопаецца крохкая кара.
Нібы тыя грудзі снегіра
Разгарэлісь гронкі на рабіне.
1999 г.
Лето
Качает тишину в зелёной лапе,
Как в гамаке, малиновый июль,
Рассыпавшись паречкой по канапе,
Отхлопотав за день среди кастрюль.
Я сяду у открытого оконца,
Впуская в хату эту тишину.
Пока, ложась в постель, зевает солнце,
Я воздуха остывшего вдохну.
Я руки потяну в густой потемок,
Пускай усталость с пальцев слижет мрак.
Балует ветер веткой, как котенок,
И сад переоделся в черный фрак.
Сползает на плечо моё прохлада,
За грудь и шею щиплет ноготком
И падающих яблок серенада
По крыше разгулялась босиком.
Кузнечики, засев под лопухами
Стрекочут в ухо дремлющему псу
И сумерки молочными руками
Сбивают в травах свежую росу.
Как барышня, кокетливая мята
С избытком надушила кружева…
И так вот от рассвета до заката
Нас нашей жизни мелют жернова.
1993 г.
Полюбил метелицу мороз
Полюбил метелицу юную мороз,
В санях позолоченных в лес ее увез.
Перед строгой бледностью устоять не смог,
От любви безумствия пал у милых ног.
Перламутром инея платье ей сколол,
Ледяными пальцами отвернул подол…
Вздрогнула метелица, гордо отступив,
И от рук безудержных бросилась в кусты.
Гребешок серебряный в снег сорвался с кос,
Растрепало волосы о кору берез,
Об иголки мерзлые в пух изорвала
Меховые варежки, шубки рукава.
Голубыми хлопьями снега рвется плед,
Легкий шлейф малиновый заметает вслед.
Мягкими снежинками закружила вглубь
От студеной нежности и колючих губ.
Так теперь и водится – ходят они врозь:
Впереди метелица, а за ней мороз.
Издали любуется тонкой красотой
И морозит след ее коркой золотой.
1993 г.
Другі бок кахання
Кажуць, што каханне – гэта цуда,
Светлае святое пачуцце,
Толькі гэта д’бал, гэта – юда
І калекі тонкае ныццё.
Старая кульгавая вядзьмарка
З вастрынёй клыка замест зубоў
Цела разрывае на кавалкі
І хапае прыгаршнямі кроў.
Гэта шматгаловая пачвара
То агнём, то дымам абдае,
Сквапная, пражэрлівая скнара
Рве душу і волі не дае.
Сцісне шыю, быццам абцугамі,
На павекі смутак накладзе,
Давіць лоб пякучымі рукамі,
Праз туман да бездані вядзе.
Мы даўно свядома разумеем,
Што ў запале поўняю згарым,
Ды ад болю збавіцца не смеем
І ў прадонне з радасцю ляцім.
1999 г.
Поцелуй в поцелуй
Ночь опустит глаза
И накинет вуаль
На черемухи тонкой ресницы,
Я ступлю за порог
И развею печаль,
Пусть туманом она растворится.
Где жасминовый чад,
Где тугая сирень
Пудрит нос и букеты качает,
Ты взволнован стоишь,
А влюбленная тень
С подорожником в прятки играет.
Я тебя обниму,
Губы дрогнут в ответ,
С плеч горячих косынка сорвется.
И умолкнет сверчок,
Оборвав свой сонет,
И смущенно луна отвернется.
Где-то в небе погаснет комета,
Это полночь для нас
Счастье в косу плетет,
А у ног расстилается лето.
Поцелуй в поцелуй,
На ладони ладонь,
Сердце к сердцу, к коленям колено,
Волоса в волоса,
Как огонь на огонь,
Мы в хмели добровольного плена.
Осыпает заря
Перламутры на клен,
Моет росами пятки свиданью.
Если кто-то хоть раз
Был безумно влюблен,
Тот узнает любовь по дыханью.
1998 г.
Увези меня
Позови меня в поле, позови меня в рожь,
Разбуди в моем теле позабытую дрожь.
Увези меня к солнцу, где ромашки в лугах
И спокойно стрекозы крылья жгут на цветах.
Где гвоздики румянят ярко щеки, смеясь,
И щекочет их шеи лебеда, наклоняясь.
Увези меня к яру в сок травы молодой,
Где паук в паутине и цветет зверобой.
Увези меня к речке или в лес увези,
Где под папороть прячет ель колени свои.
Где в высоком молчанье даже лист не дрожит
И смола, выступая, ароматом пьянит.
Там горячие губы, будто сладкую кровь
Из густых поцелуев жадно выпьют любовь.
Там в тени гибких сосен, вдалеке от дорог
Упадут наши руки на нетронутый мох…
Позови меня в поле, позови меня в рожь,
Разбуди в моем теле позабытую дрожь.
1994 г.
Да IV фестывалю беларускай ”полькі”
Чацверты раз чачэршчына мая
Гасцінна свята “полькі” сустракае,
У захапленні шчырая зямля
Яе пяшчотай матчынай вітае.
Як панначка, у тканы андарак
Прыбралася сягоння гэта свята,
Тут кожны трэці блізкі ці сваяк,
Тут знойдзеш ты і родзіча, і брата.
Агонь душы паходняй дабрыні
Нам тыя перапевы запалілі,
І бацькаўшчыны нашай карані
Тут парасткі зяленыя пусцілі.
Калі напеўна песні чарадой
Па сэрцу праплываюць, быццам гусі,
Я ганаруся спадчынай маей,
Народам беларускім ганаруся.
У розны час, ва ўсякія вякі
Мы годнасці мужыцкай не гублялі,
Няхай жа сення таньчаць землякі,
Каб заўтра іх нашчадкі танцавалі.
Няхай у беларусаў сіл стае,
Няхай гучыць радзімая гаворка.
Мы будзем жыць, пакуль у круг вядзе
Старая, маладая наша “полька”!!!
1999 г.
“ П О Л Ь К А ”
Раздурэлась наша "Полька",
Разгулялась, разышлась,
Быццам з кумам брагі горкай
Маладуха напілась.
Гарманіст мяхі цягае,
Бубен бляшкамі гудзе,
"Полька" таньчыць запрашае
I сама на круг ідзе.
Шамаціць на бабе блуза
I спадніца ў шэсць кліноў,
Клуб дрыжыць, трасецца пуза,
Разлілась па целу кроў.
Весялей лупіце, ногі,
Па мясцінах па худых,
Заўтра вам таптаць дарогі,
Сення ж — біце за траіх!
I не леняцца — працуюць
Плечы, локці і чубы.
Хай усё жыццё красуюць
"Полька", чарка, хлеб і мы !!!
1999 г.
Апоўдні
Ціха ліст кляновы закружыўся,
На маю далонь павольна сеў,
Нібы промняў сонечных напіўся,
Ды ад таго мёду пажаўцеў.
Томны поўдзень белую галубку
Агарнуў цяплом, як ухажор
I тужліва восень дзьме ў дудку,
Вераснёўскі граючы мінор.
1999 г.
Не трэба слоў
Ты гаварыў — не трэба слоў
І я нічога не казала,
Але міжволі зноў і зноў
Твайго прызнання дажыдала,
А ты напружана маўчаў,
Як я твае кранала скроні
І толькі вочы апускаў,
Мае цалуючы далоні.
Я вуснам верыла тваім
I цішыні твайго маўчання.
Ды раптам ты змахнуў той дым,
Што называла я каханнем.
1999 г.
На парозе
Ты адпяні душы сваёй фіранку
I праз акно кахання паглядзі:
То ж гэта я адна стаю на ганку.
Дай мне руку — у хату правядзі.
Дазволь ступіць на белыя масніцы
I скалыхнуць дыханнем цень імжы.
Цалуй мне вусны, плечы, завушніцы
I на руках шаленства закружы.
Я да грудзей тваіх прымкну ў пакоры.
Пусці мяне ў натоплены пакой ...
А ты ў адказ шчыльней зашморгнуў шторы
І не заўважыў постаці маёй.
1999 г.
Мова беларуска
Дзе па сцежцы гразкай,
Дзе па сцежцы вузкай,
Ходзіць, як жабрачка,
Мова беларуска.
На плячах гарсэта
Выцвіла ад сонца.
Стукае кабета
Ціхенька ў ваконца.
Просіцца нябога
Да чужой хаціны.
Ёй не трэба многа —
Хлеба ды лучыны.
То яе вітаюць,
Як сваю радзіну,
А часцей таўхаюць
Кулаком у спіну.
Пазбівала ногі
Да крыві сястрыца,
Ёй з глухой дарогі
Недзе прытуліцца.
Ганьбу, як гарбату,
Выпівае горка.
Не да сэрца брату
Родная гаворка.
Свайго дзеда мову
Беларус гвалтуе
I яна ў панёве
Па зямлі вандруе.
Мы жывём даволі
I не знаем самі,
Што па ўласнай волі
Сталі жабракамі.
1999 г.
Осеннйй аромат
Осеннего ликера аромат средь
Жёлтых листьев города струится,
Глотаю жадно этот шоколад
И не могу им досыта напиться.
Остановлюсь на миг передохнуть, —
Ведь выпито и так уже не мало,
А губы просят хоть ещё чуть-чуть
Отпить огня из чистого бокала.
Хмельное горько-сладкое питьё
Ударило в висок и опьянило
И этого бальзама забытьё
Так сердцу растревоженному мило.
Наверное, напиток дивный сей
Настоен на скупых цветах газона,
На тонких каплях утренних дождей
Короткого осеннего сезона.
1999 г.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
Як бы мне навучыцца любіць.
Выбачаць і падман, і халоднасць,
На бяздумнасць крытычнай не быць,
А цяпло праяўляць і лагоднасць?
Як у спешы папрок не кіднуць,
Не звяртаці на кпіны ўвагі,
Моўчкі крыўды расолу глынуць
I не класці каханне на вагі?
Як змагчы не ісці раздарожжам,
Каб не сталася колка нагам? ...
Толькі той навучыць мяне можа,
Хто навучыцца гэтаму сам.
1999 г.
Я дзячу
У кожнага з нас ёсць душа дарагая,
Што нас ад бяды і нуды зберагае
I гэтай душы, што матуляй завецца,
Я дзячу ад самага шчырага сэрца:
Я дзячу табе, мая любая маці,
За тое, што булкамі пахла ў хаце,
Што дровы у грубе гарачай трашчэлі,
За тое, што дзеці на печы пішчэлі.
Я дзячу табе, што мяне гадавала,
Спявала "ката" і калыску люляла.
Часала мае кучаравыя коскі,
Сцірала падолам дзіцячыя слёзкі.
Я дзячу табе, што мяне разумела,
Крывінцы сваёй долі лепшай хацела.
Калі вечарамі я з хлопцам стаяла
Ты богу малілася, доўга не спала.
Цяпер ужо я за цябе памалюся
I нізенька-нізка табе пакланюся,
Да стомленых ног прыпаду галавою,
А ты мае коскі пагладзіш рукою ...
Я дзячу табе, мая любая маці,
За тое, што булкі пяку ў сваёй хаце,
Што дровы ў грубе гарачай бушуюць,
А дзеткі мае мяне ў вусны цалуюць.
1999 г.
Да свята незалежнасці Рэспублікі Украіна
Украіна, край чароўны,
Ты каханы, ты шаноўны.
Ты прыгожа, як дзяўчына,
Самасційна Украіна.
Ці квітнее ў садзе ружа,
Ці каленцы студзіць сцюжа,
Ты свабодна, як вятрына,
Самасційна Украіна.
3 тына прама на галінку
Ўецца, сцелецца барвінку,
Мірна спіць твая дзяціна,
Самасційна Украіна.
Як зайграе бандурыца,
Пойдзе ў скокі маладзіца,
І спявае пад вябрінай
Самасційна Украіна.
Хай жа сонца ў небе грае,
Хай народ твой працвітае,
Хай шуміць твая каліна,
Самасційна Украіна!
Хай у поле колас гнецца,
Хай багацце не звядзецца.
Будзь вяліка і адзіна,
Самасційна Украіна!
1998 г.
РОССИЯ
Там, где ветер-казак смеясь
Чешет кудри берез густые,
Молодая княжна родилась
И назвали ее РОССИЕЙ.
Станет в поле сбирать хлеба –
Каждый колос головку клонит,
Зерна к зернам складет она,
До краев закрома наполнит.
Лен посеет, сошьет сорочку
Молодая княгиня эта,
Соберет свою радость в строчку
И откроет земле поэта.
Выйдет в степь, где ковыль цветет,
Сарафан на траве раскинет,
Туго ленту в косу вплетет
И поет, и грустит Россия.
А уж если полюбит княжна –
Нету этой любви красивей.
Так подымем бокал вина
За любовь,
за друзей,
за РОССИЮ!
Деревенское детство
По ступенькам лет ухожу из детства,
С каждым шагом дальше углубляясь в жизнь,
Если б только можно было без кокетства
По перилам жизни прокатиться вниз.
Чтобы снова в поле на траве валяться,
Подставляя солнцу белый свой живот,
Чтобы снова в луже вдоволь поплескаться,
Пенкой от варенья перемазать рот.
Бухнуться с разбега на густое сено,
Круглые лепешки из земли лепить,
На костре поджарить колосок созрелый,
В латаных штанишках по песку пылить.
Чтоб в больших сугробах прорывать пещеры,
На портфеле съехать с горки, хохоча,
Убежать со школы в чистые карьеры
И плотины строить посреди ручья.
Поиграть в "войнушку" на лесных полянах,
По окопам старым, крадучись, ползти.
С выпачканным носом, в ссадинах и ранах,
Задремать в подушках теплых на печи.
1992 г.
Змей
По джунглям, в россыпи теней,
Полз по земле коварный змей,
Таясь за серостью стволов
В добычу впиться был готов.
И как-то вдруг среди лиан,
Среди галдежи обезьян,
Заметил птицу под кустом
С одним пораненным крылом.
Насторожился хищный змей
И тихо он подался к ней.
Пыталась птица улететь,
Да не смогла она взлететь.
Пыталась птица убежать,
Да нету сил на ноги встать.
А змей все ближе подползал
И вкус охоты предвкушал.
У слабой птицы на глазах
Застекленели боль и страх.
Она, покорная судьбе,
Прижала голову к траве.
... По джунглям, в россыпи теней,
Прочь уползал коварный змей,
А под оставленным кустом
Алела кровь густым пятном.
1993 г.
Жасмин
Отцвели тюльпаны и опали,
Потускнел черемухи сатин,
Сорванные ландыши завяли
И зацвел заждавшийся жасмин.
До корней украсившись цветами
И раскинув ветви широко
Ловит солнце белыми губами,
Будто пьет парное молоко.
Грузно нависая над забором,
И приподымаясь на носки,
Подставляет бабочкам и пчелам
Пестики, тычинки, лепестки.
День благодаря такой погожий
Укрывая тенью лопухи
Он на плечи суетным прохожим
Разливает терпкие духи.
И изнемогая жгучей страстью,
Что его томила в феврале,
Радуется временному счастью
Быть кому-то нужным на земле.
1996 г.
Мая вёска
Вёска мая, вёска, сціплыя хаціны,
Нізкія галінкі маладых дубоў,
Над гняздом шырокім клёкат дзюб бусліных,
На калгасным полі чарада снапоў.
Вёска мая, люба, скокі пад гармонік,
Пад вакном зімовым шчодраў хлеб і соль.
Ліпавага мёду на паліцы слоік,
Крапівы стрыкучай на каленцах боль.
Вёска мая, вёска, жоўты смак кіёвак,
I пірог пасхальны к святу на куце.
Поўны кошык яблык ля старых начовак,
Печаная бульба з салам на пруце.
Вёска мая, маці, бэзавая хустка,
Валасы з жытнёвых спелых каласоў.
На сваіх узгорках, быццам на падушках,
Ціха гадавала ты жыццё маё.
1998 г.
Бабье лето
Жёлтые завяли георгины,
Смятые валяются во рву,
Бабье лето белью паутины
На полях стреножило траву.
Белогрудой кроткою гусыней
Опустило крылья в тихий сад.
На кустах седеющей полыни
Сеть плетет сентябрь-шелкопряд.
Солнце, проплывая над стогами,
Замирает в теплой тишине,
Словно зацепившись рукавами,
До заката млеет на стерне.
Георгины жёлтые завяли,
Увядают все цветы вокруг.
В лёгкой паутиновой вуали
Бабье лето оседало луг.
1993 г.
Мой нежный
Люблю тебя, люблю тебя безумно
и о любви своей кричать хочу.
В момент, когда души застонут струны
я в дверь твою тихонько постучу.
Дышу тобой, как чайка дышит морем,
спешу твою невинность целовать.
Я страстною горю к тебе любовью
и кольца страсти мне не разорвать.
Я смело обнажусь перед тобою
и все одежды выброшу в огонь.
Когда я вдруг поникну головою
Ты мне протянешь теплую ладонь.
Люблю тебя, как любит раб свободу,
люблю и в декабре, и в чистый май.
Люблю твою капризную погоду,
тебя, мой белорусский нежный край!
1999 г.
Балаза
Павярнула сонца на каляды,
Павярнула лета на мароз,
Сыпле снег на лаўкі і на грады,
I пад стрэхі холаду нанёс.
Засыпае вочы мучаніцай,
Высцеліў каўзель супроць варот.
I за агароджамі галіцай
Вырабляе ганкамі сумёт.
Ласціцца да яблыні пужлівай,
Лёг на грудзі мокрыя яе,
I, прыкрыўшы вочы, балазліва
Аб спакусе соладка пяе.
А вакол рымсуе завіруха,
Трэпіць аб ігрушкі свой каптан
І раўніва вуснамі на вуха
Шэпча кавалеру свой падман.
1997 г.
Цырульня
Вішанькам восень часала прычоскі,
Колерам рыжым падмазала коскі,
Крышачку чубчык падстрыгла асіне,
Локан курчавы зрабіла каліне.
Івам яна валасы растрапала,
Жоўтымі стужкамі пасмы прыбрала.
Клёнам таксама завіўку зрабіла,
Налыса толькі рабіну абрыла.
Бо яна ж надта сабой выхвалялась,
I над суседзямі дзёрзка смяялась:
—Я прыгажуня, і я каралева,
Самае ў свеце чароўнае дрэва!
Зараз ёй нечага болей казаць,
Толькі ад сораму шчочкі гараць...
.. .Мокра ў кастрычніку, зябка, няўтульна,
Ды не спыняе работы цырульня.
1998 г.
Божа, палюбі маю краіну
Божа, палюбі маю краіну,
Не пашлі на плечы нам вайны,
Не губі сяброў маіх, радзіну,
Хай жывуць у любасці яны.
Божа, палюбі маю краіну,
Зберажы аб полымя палі,
Дробную бязвінную дзяціну
Міласцю гасподняй надзялі.
Божа, палюбі маю краіну,
Голадам і смерцю не карай,
Пашкадуй і птушку, і расліну,
На парог бядзе ступіць не дай.
Божа, палюбі маю краіну.
Мы ж так мала шчаснымі былі.
Я табе маліцца не пакіну
Толькі свет любоўю атулі.
1999 г.
М I М А
Гару яднаючы з гарой
бяжыць дарога ўперад смела,
а дзесьці ўзбоч дарогі той
гапосяць хаты анямела.
Даўно тут людзі не жывуць,
пайшлі ямчэйшы лёс шукаці.
Тут болей ружы не цвітуць,
бо іх няма каму сарваці.
Трава нікошана стаіць,
Быллём падвор'е "зыплывае",
і чутна, як душа зудзіць
на скон пакінутага краю.
Нас не чакае тут ніхто,
мы нават тут ужо не госці.
Адмерла ўсё гадоў на сто...,
а цішыня, як на пагосце.
I сцяўшы ў жменю глебы жмуць
маўчыш. Навокал нелюдзіма.
.. .Даўно тут людзі не жывуць,
бяжыць дарога міма, міма.
2000 г.
Хлеб на абрусе
Я нюхаю хлеб, што ляжыць на абрусе,
цалую з жадобай скарынку яго
і выпусціць з рук гэты бохан баюся,
бо ён - гаспадар дабрабыту ўсяго.
Я рознага харчу паела чужога:
са здобай, з прысмакам, з прыправай і не,
ды толькі няма найсмачней анічога
уласнага хлеба на родным стале.
2000 г.
І упала з неба зорка,
І упала на траціну рэк,
Ды на крыніцы водаў…
І імя гэтай зоркі – палын…
БОЛЬ ЧАРНОБЫЛЯ
Зона
Меж домов, сараев, огородов,
Одиноко бродит старый кот,
Одичавший, грязный и голодный
Дождевую воду с лужи пьет.
Из разбитых пыльных окон тянет
Плесенью и холодом сырым.
В палисаде куст пионов вянет
И никем не сорванный жасмин.
Не стучит подойником хозяйка,
Не гремит с утра сковородой,
На зеленой солнечной лужайке
Не пасутся гуси всей семьей.
Брошенная сонная деревня
Онемела с горя, замерла,
Только зараженные деревья
Шелестят листами вдоль села.
У скамеек низких и колодцев
Разрослась высокая полынь.
Так однажды под апрельским солнцем
Нам Чернобыль "выплюнул" Хатынь.
Только не воздвигнут тут курганов,
И колокола не зазвенят.
Каждый дом с землею здесь сравняют
И колючим дротом оградят.
1993 г.
Даруй, маё дзіцятка
Не бяжы пад дробны дожджык,
Любае дзіця,
Не сядзі на сонцы доўга
Без капялюша.
Не каштуй суніц духмяных,
Што ў тваім ляску.
Кінь у бок свае савочкі,
Не бяры пяску.
Не ласуйся ўлетку шчаўем
На сваім двары,
Не чапай грыбоў і кветак,
Зёлак не бяры.
Не кусай нямыты яблык,
Не ляжы ў траве,
Не цягні з кар'ера рыбку,
Хай сабе плыве.
Не тапчыся босай ножкай,
Дзетка, па зямлі
I сырой вады з канаўкі
Жменькамі не пі.
Не крыўдуй на забарону,
Не рымсуй, не плач,
Гэта каб ты быў здаровы,
Так сказаў урач ...
...Апаганена дзяцінства
Хмарай над АЭС
I той выбух красавіцкі
Чуе яшчэ лес.
Прывід Чарнобыля
Па атаве, па раллі
Ходзіць прывід па зямлі.
Ходзіць ноччу, ходзіць днём,
Спапяляе свет агнём.
Душыць шыю кіпцюрамі,
Як вужака смокча кроў,
Топча травы пад нагамі
I вынішчвае буслоў.
Атруціў смяротным ядам
Сок чырвоных журавін,
Ахінуў смуродным чадам
Плечы ссохлыя рабін.
Ротам дыхае гарачым
На рамонкі, на людзей
I далонню, нібы квачам,
Беліць тварыкі дзяцей.
У руцэ гарлач трымае
I на дно з вачэй людскіх
Слёзы едкія збірае
I глынае прагна іх.
Ды рагоча дзікім смехам,
Слюнай пырскае на лес.
А наўсцяж разносіць рэха
Даўні водгалас АЭС.
Па атаве, па раллі
Ходзіць прывід па зямлі.
Стогне сэрца, у горле ком,
Мы жывём пад каўпаком.
1998 г.
Да земляка
Не сумуй, таварыш, галаву вышэй,
Мы, зямляк, з табою пажывем яшчэ.
Покуль сэрца просіць вершаў і любві
Ты шчэ не нябожчык, ты яшчэ жывы.
Хай дзярэ "касая" пальцамі парог,
З намі наша сіла, а над намі бог.
Памаліся небу, сонцу і зямлі,
Не сумуй, таварыш, ты яшчэ жывы.
Не пужайся, дружа, лугавой травы,
Для каханай кветак веснавых нарві,
Нарадзі дзіцяці белага, як трус.
Хай жыве на свеце новы беларус.
Не сумуй, таварыш, галаву вышэй,
Мы, зямляк, з табою пажывем яшчэ.
Будзем поле сеяць і сады саджаць,
Каб увосень з сынам яблыкі сабраць.
У ахапку зёлак лекавых нарвём,
Ды заварым чаю, сябра пазавём.
Чысты сок кляновы будзем смакаваць,
Да старой матулі ў госці прыязджаць.
Вып'ем чарку "горкай", ды яшчэ наплём,
"кракавяк" патанчым, песню завядзём.
Не сумуй, таварыш, галаву вышэй,
Мы, зямляк, з табою пажывем яшчэ.
1998 г.
ВЕРШЫ ДЗЕЦЯМ
Чэрвеньскі баль
У мядовай канюшыне
Ладзяць пчолы вечарыну.
Конік, першы ухажор,
Заіграў гасцям мажор.
Лапкай левай, лапкай правай
Лупіць шэршань у цымбалы.
Муравей на дудцы фае.
Хрушч яму дапамагае.
Моцна бразкаюць на лыжках
Дзве асы, а з імі мышка.
Матылі на балалайках,
На гармоніку казяўкі.
Са старою павучыхай
Топча лапцем камарыха.
Труцень свішча ў свісточкі,
Надуваюць мошкі шчочкі.
Таўстапузыя чмялі
Зашумелі, загулі.
Тры мурашкі б'юць у бляшкі,
Вусень шпарыць на гітары.
Рэжуць "польку" з-за пляча
i жукі, і саранча.
Рыжы тлусты авадзень
Праламаў падэшвай пень.
I ў імпартных абноўках
Скачуць божыя кароўкі.
А празрыстыя стрыкозы
Мак таўкуць вакол бярозы.
Так да ночы ў канюшыне
Не сціхала вечарына.
Непогода
За тёмным окном непогода
Шикарный устроила бал,
По улочкам и огородам
Вприсядку циклон танцевал.
Плаксивые тучки спешили
В весёлом кругу покружить
И грома с собой притащили
Ворчливых гостей веселить.
В блестящей сверкающей шали
Там молния бьет "гопака"
И ветер, обутый в сандали,
Во всю раздувает бока.
К а ж а н
Раніцой аднойчы дзеці
Кажана знайшлі ў павеці.
Прыняслі яго да хаты
Пахваліцца маці з татам.
На руцэ кажан ляжаў,
Не фырчэў і не кусаў,
Толькі носікам той соня
Нешта нюхаў на далоні.
Потым крыльцы разгарнуў,
З пальцаў хутка сігануў.
Дзеці следам па пакоі
Наганяліся даволі.
А пасля вялікай зморы
Моцна спаў кажан на шторы.
Сястрыцы
Дзень стаяў сухі і жаркі.
3 поля пахла спелым хлебам.
Раптам дзве аднекуль хмаркі
Паплылі з-за лесу ў неба.
Хмарка хмарку даганяла,
Прыставала да сястрычкі,
I пад бок плячом таўхала,
І цягала за касічкі.
А сястрычкіны шкарпэткі
На бярозку пачапіла,
Тая ў роспачы на кветкі
Слёзы мокрыя скаціла.
Доўга б дожджык тонкі ліўся
На гарбузнік, на ігрушкі,
Ды тут ветрык заступіўся
I надраў задзіры вушкі.
Хто ў лесе не жыве
У лесе шмат жыве жывёл:
Дзве вавёркі і казёл,
На галінцы адным вокам
Зверху ўніз глядзіць сарока.
Пад кустом шыпіць гадзюка
На свайго сланёнка-ўнука.
У мурашнік доўгі нос
Суне птушка альбатрос.
Паварочваецца ледзь
У бярлозе сам мядзведзь.
Маладыя зубраняты
Шчыпляць лісце каля хаты.
Дзяцел з пеўнем у кафэ
Апранулі галіфэ,
А на сонечнай палянцы
Пад гармонік скачуць зайцы.
Воўк у бубен выбівае,
Грак яму дапамагае.
І лісіцы, і індычкі
Трусяць новыя спаднічкі.
Сойка пад фартэпіана
Цягне доўгае сапрана.
Толькі філін на балюе –
Качанят малых цікуе,
Ды гарэзачкі казулі
К рэчцы мыць пайшлі каструлі.
Ну, скажыце зараз мне:
Хто ж у лесе не жыве?
Мурзік
Ён ніколі лап не мые
I мачалам не цярэ,
I панчох сабе не шые,
Ходзіць босым па вадзе.
Без шампуняў і без мылаў
Абыходзіцца заўжды.
Язычком з падэшваў зліжа
Шкод усіх сваіх сляды:
Ці смятанкай ласаваўся,
Ці злавіў дзе кураня —
Пад язык той грэх схаваўся,
Ніякіх слядоў няма.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
На стене сидит паук
Между двух сапожек
У бедняги нету рук,
Зато восемь ножек.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
Бегла курка са двара,
Несла ў дзюбе камара,
Следам кураняткі
Даганялі матку.
За чубок яе скубуць,
I шчыпаюць, і дзяўбуць,
Адарвалі камару
Крыльцы, лапкі, галаву.
Аддала дзіцяткам
Камара чубатка.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
Па вадзе сярод чароту
Ходзіць бусел па балоту,
Ловіць дзюбай мошак, мух
Для сваіх блізнятак дзьвух.
А бусліха на гняздзе
Буслянятак сцеражэ,
Каб няўклюды разівон
Незнарок не выпаў вон.
♦ ♦ ♦ ♦ ♦
Гарэза
На галінцы тонкай бэзу
Верабей сядзеў гарэза,
Паглядаў у шыбу вочкам
На прывабныя кусочкі.
Дзіна птушак шкадавала,
Аднясла гарэзе сала.
Ён гасцінцам частаваўся,
З'есці сала паспяшаўся.
Шкуматаў, пакуль не з'еў,
Потым – пырх – і паляцеў.
Одуванчик
В огороде за забором
Расцветает одуванчик,
Рано утром нарядившись
В мягкий желтый сарафанчик.
Всю неделю задавался
Он перед "гусиной лапкой",
А потом внезапно как-то
Сарафан сменил на шапку.
И совсем тут не на шутку
Распушился, загордился,
В головном уборе прямо
Вечерами спать ложился.
На свою соседку мяту
Даже глаз не поднимает.
Целый день в росу глядится,
Эту шапку поправляет.
Но однажды сильный ветер
Неожиданно поднялся
И наш важный задавака
Вовсе лысым оказался.
Сярожкаў дом
Наш Сярожа пад вакном
Збудаваў са снегу дом
I паставіў за сцяной
Бабу снежную з мятлой,
Каб старая не драмала,
Пабудову сцерагала.
Ды дырэмна ён тлуміўся –
К ранню дом яго расплыўся,
А нядбайлы вартаўнік
Безсаромна недзе знік.
Толькі нос яго чырвоны
Расклявалі дзве вароны.
БАІКІ
Участковы Мікола
Наш Мікола – участковы.
Хлопец, што казаць, талковы,
I разумны, і руплівы,
I да працы не лянівы.
З'есць уранні сала скварку
I на працу крочыць шпарка.
Усе Міколу паважаюць,
Нібы госця сустракаюць,
Бо такую меў пасаду,
Ён нішто вам, ён - улада.
А вясковыя бабулі
Хто капусты, хто цыбулі
З агародаў валакуць
У партфель яму кладуць.
— На, частуйся во, сынок,
Паглядзі, які гурок!
Толькі хмурны ж участковы
З-пад ілба глядзіць сурова
I пытае строга ён:
— Цётка, гоніш самагон?
— Што ты! — хрысціцца кабета. –
Хай не ўбачу бела свету,
Самагона я не маю,
Калі трэба, дык купляю.
Недаверлівы ж Мікола
Аглядае ўсё наўкола,
I на запечку за ражкай
Ён знайшоў біклагу з бражкай.
Стала баба галасіць,
Участковага прасіць:
— Пашкадуй мяне, Міколка,
На табе вось паўлітроўку.
Я ад дзеда прыхавала,
Як на той нядзелі гнала.
На гарачыя ўгаворы
Участковы здаўся скора
I бабуліну "сівуху"
Выпіў тут жа адным духам.
Абышоўшы сем двароў
Ледзь пляцецца ён дамоў.
I крычыць малая Маша:
— Вунь, ідзе ўлада наша!
1995 г.
Зяцева дапамога
Загадала неяк цешча зяцю працаваці,
З рання на гародзе плугам узараці.
Дагадзіці цешчы хлопец паспяшае,
Ды на паўдарозе кума сустракае.
Кум дастаў бутэльку, як на тое ліха,
I за гэту справу выпілі па крыху.
Пасля трэцяй чаркі зяць разгаварыўся,
Ды й на тую працу з цешчай пазабыўся.
Пра надзённы клопат хлопцы гаварылі,
Гэтак непрыкметна посуд спаражнілі.
Добра пасядзеўшы цяжка падняліся,
Смачна развіталісь, шумна разышліся.
Ходзіць зяць за конем, баразны не бачыць,
Плуг перад вачыма прыгае і скача,
Коўзаюцца ногі ў вузкай каляіне,
Млосна і нядобра "хвораму" дзяціне.
Легчы б на мураўцы адпачыць хвіліну,
Ды адзаду цешча грозіцца лазінай.
Вось, нарэшце, соткі неяк узаралі,
Дробныя бульбіны ў пашу пакідалі.
А калі бацвінне з глебы паднялося —
Добра ж тому зяцю ў карак дасталося.
1993 г.
Манька ў санаторыі
У маёй сяброўкі Тонькі
Што ні дзень — усё абноўкі:
То спадніца да пяты,
То пярсцёнак залаты,
То зайчыны кажушок,
То бліскучы рамушок.
Мы з маёй сяброўкай Тоняй
Едзем раз у санаторый.
У яе мужык выдатны,
Выдаў грошы на растраты,
Чамаданы вынес з залы
I павёз яе к вакзалу.
Мой жа злыдзень аж трымціць,
Слюнай пырскае стаіць:
— Гэта плацце не бяры,
Санаторый у бары,
Перад кім табе фарсіць,
Станеш тут яго насіць.
Блузку новую не даў,
Чаравікі адабраў,
Акрамя чырвонца грошай
Даў фуфайку і — галёшы.
3 тым чырвонцам да вакзалу
Моўчкі я пашыбавала.
Вось на месца прыязджаю,
З ног галёшы разуваю.
Са сваёй сяброўкай Тоняй
Хвою нюхаем з пакоя.
Ледзьве ж вечар настае
Тонька пудру дастае,
Адкрывае чамадан,
Чапурыцца ў рэстаран.
Мне ж у латанай фуфайцы
Нельга з ёй ісці на танцы.
I мужчыны за спадніцу
Цягнуць к соснам маладзіцу.
Я рашыла — што рабіць?
Трэба ж неяк адпачыць.
На фуфайцы пад сасной
Прагуляла водпуск свой.
1994 г.
Хто куды
Хто адкуль, а мы - з чачэрску,
Хто куды, а мы ў калгас.
На падмогу селяніну
Запрасілі неяк нас.
Каб увосень есці ўдосталь
Трэба перш папрацаваць,
Каб камбайн пасеяў бульбу
Трэба бульбу перабраць.
Вось аўтобус падагналі,
Нас набілася туды,
Нібы тых гуркоў у бочцы,
Сталі, селі – хто куды.
Закруціліся калёсы,
Загудзеў стары матор.
Мы паехалі, урэшце,
На сумесны перабор.
Вось і поле, вось і бульба,
Рад у рад стаяць бурты,
I ля тых буртоў з кашамі
Мы пасталі хто куды.
Шпарка ўзяліся за справу,
Смех, гаворка, весялосць.
Носім бульбу ўлева, управа,
Бо ж здароўе ў жылах ёсць.
Мы стараемся, працуем,
Нас не трэба падганяць,
Толькі ганне неяк блага,
Рук яна не можа ўзняць.
Нешта точыць між лапатак,
Штосьці хочацца вады.
- пачакайце, дзеўкі, трохі,
Ляжам побач - хто куды.
Бух! - і прама на салому
Павалілася на бок,
Ногі ўскінула на бульбу
I грызе сабе гурок.
Пахне прэллю і мышамі,
Водар - нос не адвярнуць,
Лепей тых адэкалонаў,
Так і цягне драмануць.
I анюта задрамала;
Ёй у тым няма бяды,
Ну а мы, папрацаваўшы,
Селі, палі - хто куды.
… перабраўшы тую бульбу,
Разагнаўшы тых мышэй,
Свае кошыкі схапілі
I - да гораду хутчэй.
Хмара морась напусціла,
Дожджык мелкі шапаціць.
Так у нас заўжды бывае:
Хто працуе, хто ляжыць.
1998 г.
